27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву па адкрыцці ваенных кафедраў у інжынерна-тэхнічных ВНУ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю ў фармаце "Адкрыты мікрафон" у БДУІР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка назваў гэту ініцыятыву разумнай і даручыў Міністэрству абароны заняцца прапрацоўкай гэтага пытання сумесна з рэктарамі ўніверсітэтаў. Прэзідэнт лічыць, што студэнты такой ВНУ, як, напрыклад, БДУІР, могуць стаць самымі класнымі аператарамі беспілотнікаў, таму што гэта тэма ім вельмі блізкая. "Перадайце міністру абароны, каб заняўся гэтым, з рэктарам параіўся, і мне далажылі, як мы гэта будзем рабіць", - даручыў кіраўнік дзяржавы.-0-
Адзін з удзельнікаў мерапрыемства, задаючы пытанне, нагадаў аб выказванні Прэзідэнта, што Беларусь не павінна адстаць у падрыхтоўцы кадраў для сучаснай вайны і, у прыватнасці, спецыялістаў па беспілотніках, радыёэлектроннай барацьбе. У сувязі з гэтым прагучала прапанова ў ВНУ, дзе няма ваенных кафедраў, адкрыць іх, каб рыхтаваць запатрабаваных па такіх напрамках спецыялістаў.