4 ліпеня, Астана /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае ініцыятыву КНР па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я выпісаў вашы ініцыятывы, якія вы развіваеце ў ШАС (глабальная бяспека, глабальнае развіццё, глабальная цывілізацыя, глабальнае кіраванне штучным інтэлектам - вы ўжо заўважылі і станоўчае, і адмоўнае ў штучным інтэлекце). Мы ўсяляк падтрымліваем усе вашы ініцыятывы. Асабліва галоўную ініцыятыву - па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Гэта ініцыятыва сугучная з ініцыятывай Бразіліі", - сказаў Прэзідэнт.-0-