12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падтрыманне міжнацыянальнага міру - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што невыпадкова гэта сустрэча праходзіць напярэдадні самага маладога, але вельмі знакавага дзяржаўнага свята - Дня народнага адзінства.
"Падтрыманне міжнацыянальнага міру - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, і мы гэтым ганарымся. Канстытуцыя нашай краіны гарантуе замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства тыя ж правы і свабоды, што і грамадзянам нашай краіны, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, а зневажанне нацыянальнай годнасці караецца законам".-0-