Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 студзеня 2022, 14:37

Лукашэнка падпісаў абноўлены Кодэкс аб адукацыі

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Законам вызначаюцца асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, замацоўваюцца палажэнні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыйнай прасторы і практыкі прымянення дзеючага кодэкса.

У прыватнасці, у новай рэдакцыі кодэкса прадугледжваецца ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (цяпер агульнай базавай адукацыі), правядзенне падагульняючай атэстацыі пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага экзамену. Парадак яго правядзення будзе зацверджаны Міністэрствам адукацыі.

Акрамя таго, пашыраецца сфера прымянення мэтавай падрыхтоўкі для арганізацый, размешчаных не толькі ў малых населеных пунктах і на забруджаных тэрыторыях, але і ў іншых населеных пунктах, прадугледжваецца функцыянаванне на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі каледжаў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі - універсітэтаў, акадэмій і інстытутаў.

Дыстанцыйнае навучанне ў кодэксе замацоўваецца як самастойная форма атрымання адукацыі, устанаўліваецца магчымасць рэалізацыі адукацыйных праграм шляхам сеткавай формы ўзаемадзеяння паміж установамі адукацыі.

Па асобных тэхнічных і медыцынскіх спецыяльнасцях уводзіцца спецыяльная вышэйшая адукацыя. З'яўляецца новы від дадатковай адукацыі - адораных дзяцей і моладзі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.

У законе прапануюцца таксама іншыя меры, у тым ліку якія прадугледжваюць удакладненне і пераразмеркаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па кіраванні ў сферы адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі