Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2024, 20:33

Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны
 

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Шчыра вітаю гасцей i ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца на гасціннай брэсцкай зямлі ў самабытным горадзе Івацэвічы. Гэтае свята нагадвае нам аб важнасці захавання i развіцця праз кнігу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа. Такія каштоўнасці яднаюць людзей i спрыяюць росквіту краіны. Літаратура i матчына мова былі i застаюцца падмуркам у выхаванні высокіх маральных якасцей, фарміраванні грамадзянскасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларусы заўжды з павагай будуць адносіцца да сваёй гістарычнай спадчыны, берагчы невычэрпныя культурныя скарбы продкаў, штодзённа сваёй працай умацоўваць суверэнітэт дзяржавы. "Шанаваць нашу мову i славутых майстроў слова - песняроў роднай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Прывітанне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Шчыра вітаю гасцей i ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца на гасціннай брэсцкай зямлі ў самабытным горадзе Івацэвічы.

Гэтае свята нагадвае нам аб важнасці захавання i развіцця праз кнігу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа. Такія каштоўнасці яднаюць людзей i спрыяюць росквіту краіны. Літаратура i матчына мова былі i застаюцца падмуркам у выхаванні высокіх маральных якасцей, фарміраванні грамадзянскасці.

Упэўнены, што беларусы заўжды з павагай будуць адносіцца да нашага гістарычнага здабытку, берагчы невычэрпныя культурныя скарбы продкаў, штодзённай працай умацоўваць суверэнітэт дзяржавы. Шанаваць нашу мову i славутых майстроў слова - песняроў роднай зямлі.

Сардэчна жадаю гасцям i ўдзельнікам мерапрыемства здароўя, згоды i дабрабыту, а таксама новых цікавых сустрэч, поспехаў i творчага натхнення.

Аляксандр Лукашэнка
XXXI Дзень беларускага пісьменства
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі