Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 верасня 2025, 09:15

Лукашэнка падарыў лідарам ШАС беларускую бульбу і рапсавы алей

Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Кітай для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прывёз у падарунак лідарам аб'яднання беларускую бульбу і рапсавы алей. Падрабязнасці расказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Разгледзець "сакрэтны груз" беларускага борта нумар адзін журналістам удалося ў час цырымоніі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў аэрапорце Цяньцзіня.

"Як і абяцаў, Аляксандр Лукашэнка прывёз для калег-лідараў па шанхайскім аб'яднанні. "Першацвет" і "Брыз" - такімі аказаліся сарты падарачнай бульбы. У прэзентах - і вельмі карысны рапсавы алей", - адзначылі ў тэлеэфіры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі