30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе нарасціць у два разы тэмпы будаўніцтва мінскага метро і пры магчымасці патанніць кошт работ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы зявіў 30 снежня ў час наведвання новага ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Будаўніцтва ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі "Аэрадромная" да станцыі "Слуцкі гасцінец" працягласцю 4,08 км пачата ў жніўні 2017 года. Амаль 90 працэнтаў абсталявання і матэрыялаў, выкарыстаных пры будаўніцтве, беларускай вытворчасці.
Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў расказаў, што ў 2024 годзе сталічны метрапалітэн перавёз 249 млн пасажыраў. Чакаецца, з уводам трох новых станцый колькасць вырасце да 260 млн.
"У цэлым тры станцыі абышліся ў Br832 млн. Адзін кіламетр у доларавым эквіваленце - каля $70 млн. У нашых суседзяў атрымліваецца ў два разы даражэй", - адзначыў Уладзімір Кухараў.
"Нямала, але нікуды не дзенешся, - адказаў Прэзідэнт. - Нікуды не дзенемся, у Мінску трэба рабіць метро сапраўднае, добрае метро".
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў падвоіць тэмпы будаўніцтва. "Калі ты будзеш даўжэй будаваць, ты заплаціш заўсёды больш. Будзем старацца фінансаваць як належыць. Але калі б ты сказаў, што кіламетр не 70 мільёнаў, а 50 каштуе - усё, зорка Героя табе і ім (будаўнікам метрапалітэна. - Заўвага БЕЛТА). Але пакуль 70", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Купім другі шчыт, тады пойдзе хутчэй будаўніцтва тунэляў. Яно дасць зніжэння, вядома ж, затрат", - заявіў старшыня Мінскага гарвыканкама.
"Трэба хутчэй", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-