1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на ўсё большыя выклікі і пагрозы, дзверы Беларусі заўсёды застаюцца адчыненымі для гасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 кастрычніка на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я шчыра віншую ўсіх вас з афіцыйным уступленнем на пасады кіраўнікоў дыпламатычных місій у Беларусі. Ад чыстага сэрца гавару вам усім: калі ласка ў Беларусь", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да паслоў.
Прэзідэнт выказаў надзею на тое, што ў дыпламатаў ужо была магчымасць пазнаёміцца з Мінскам і яго славутасцямі, пагутарыць з людзьмі і даведацца гісторыю беларускай дзяржавы. "Яна шматгранная, у ёй нямала гераічных старонак. І мы ёю па праву ганарымся. Ганарымся слаўнымі подзвігамі продкаў, працавітымі сучаснікамі, якія прадаўжаюць умацоўваць любімую краіну і выхоўваць дастойную змену", - заявіў беларускі лідар.
"Хутка вы самі пераканаецеся, наколькі беларусы гасцінныя і міралюбівыя. Нягледзячы на ўсё большыя пагрозы і выклікі, дзверы нашага дома заўсёды застаюцца адчыненымі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Красамоўнае сведчанне - бязвізавы рэжым для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў, устаноўлены гэтым летам".-0-