29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніякіх загадаў, каб ісці ваяваць за межы Беларусі, не было і не будзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка зрабіў адпаведную заяву, гаворачы на тэму ўкраінскага крызісу. Па гэтым пытанні ў Беларусі абсалютна зразумелая і сумленная палітыка, падкрэсліў ён. "Дрэнна становіцца ад таго, што я чытаю - гэтыя агляды сусветных сродкаў масавай інфармацыі: "Ды Лукашэнка тое, ды ён гэта...". Ды ён заўтра аддасць загад - пойдуць туды", - адзначыў беларускі лідар.

"Ніякіх загадаў, каб ісці за межы нашай краіны не было і не будзе. Мы толькі тады будзем ваяваць, калі прыйдуць да нас з дрэннымі намерамі. Вось і ўсё", - запэўніў Прэзідэнт.-0-