2 лістапада, Масты /Кар. БЕЛТА/. Ніякая Расія не збіраецца праз Беларусь нападаць на Польшчу, Літву, Латвію, Украіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Мастах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ніякая Расія не збіраецца праз Беларусь нападаць на Польшчу, Літву або Латвію, на Украіну. Глупства поўнае! - заявіў беларускі лідар. - Ніхто ў Беларусі без нашага з вамі ведама ваяваць з суседзямі і НАТА не збіраецца. Гэта яны паставілі перад сабой мэту задушыць нас з Расіяй і сёння, да гэтай мэты ідучы, шукаюць прычыны. Усё проста: шукаюць прычыну нас у нечым папракнуць".
Адной з такіх прычын, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, стала сітуацыя з нелегальнай міграцыяй. Беларусь, падкрэсліў Прэзідэнт, не зацікаўлена ў стварэнні напружанасці на граніцы, але і абараняць еўрапейскія краіны ў гэтай сітуацыі не мае намеру. "Яны супраць нас санкцыі, а мы іх павінны абараняць? Гэтага не будзе. Мы сумленна аб гэтым сказалі, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы адкрытыя, мы шчырыя, не ствараем нікому тут праблем".-0-