Фота з архіва
21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь - краіна бязмежных лясоў, і той факт, што за гады незалежнасці іх плошча павялічылася амаль на мільён гектараў, сведчыць аб мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы і вашым адказным стаўленні да сваёй працы, - гаворыцца ў віншаванні. - Вырасціць лес, своечасова яго нарыхтаваць і эфектыўна перапрацаваць - важнейшыя задачы, якія стаяць перад лясным комплексам Беларусі. Прадукцыя дрэваапрацоўкі, вырабленая па самых сучасных тэхналогіях, знаходзіць пакупнікоў практычна на ўсіх кантынентах. І менавіта тут ёсць драйверы росту для галіны".
Прэзідэнт адзначыў, што ў апошнія гады рэспубліка перажыла нямала ўраганаў, ад якіх значна пацярпеў наш лясны фонд. "І сёння сваё прафесійнае свята многія працаўнікі лесу адзначаюць на рабоце, устараняючы бураломы", - дадаў ён.
Асобныя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка выказаў дзяржаўнай лясной ахове. "Якімі б складанымі ні былі ўмовы надвор'я, вам удаецца трымаць пад кантролем пажаранебяспечную абстаноўку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар упэўнены, што работнікі лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці найлепшым чынам справяцца і з наступствамі ўдараў стыхіі, і з новымі значнымі праектамі.
"Жадаю вам і вашым блізкім міру, дабрабыту і дабра", - пажадаў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў лесу
Работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу.
Беларусь - краіна бязмежных лясоў, і той факт, што за гады незалежнасці іх плошча павялічылася амаль на мільён гектараў, сведчыць аб мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы і вашым адказным стаўленні да сваёй працы.
Вырасціць лес, своечасова яго нарыхтаваць і эфектыўна перапрацаваць - важнейшыя задачы, якія стаяць перад лясным комплексам Беларусі. Прадукцыя дрэваапрацоўкі, вырабленая па самых сучасных тэхналогіях, знаходзіць пакупнікоў практычна на ўсіх кантынентах. І менавіта тут ёсць драйверы росту для галіны.
У апошнія гады рэспубліка перажыла нямала ўраганаў, ад якіх значна пацярпеў наш лясны фонд. І сёння сваё прафесійнае свята многія працаўнікі лесу адзначаюць на рабоце, устараняючы бураломы.
Асобныя словы ўдзячнасці хачу выказаць дзяржаўнай лясной ахове. Якімі б складанымі ні былі ўмовы надвор'я, вам удаецца трымаць пад кантролем пажаранебяспечную абстаноўку.
Упэўнены, што вы найлепшым чынам справіцеся і з наступствамі ўдараў стыхіі, і з новымі значнымі праектамі.
Жадаю вам і вашым блізкім міру, дабрабыту і дабра.
Аляксандр Лукашэнка
21 верасня 2025 года.-0-
