Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2024, 13:14

Лукашэнка назваў самую актуальную задачу ў супрацоўніцтве з Кітаем

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Цянам назваў самую актуальную задачу ў супрацоўніцтве дзвюх краін, і яна ў галіне развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў высокага госця. "Вашаму прыезду мы надаём выключна важнае значэнне. Я думаю, ён можа быць гістарычным", - падкрэсліў ён.

"Цяпер самая актуальная задача для нас - узняць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва да ўзроўню палітычнага", - заявіў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што нягледзячы на вялікую геаграфічную адлегласць, бакі адзіныя не толькі ў ацэнцы мінулага, але ў поглядах на цяперашнюю палітычную сітуацыю, а таксама на будучае светаўладкаванне. Беларусь і Кітай устанавілі найвышэйшы ў гісторыі ўзровень адносін - усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

"Нас са Старшынёй Сі Цзіньпінам звязвае глыбокая і шчырая, вельмі даўняя дружба. Дзве краіны аказваюць адна адной безумоўную падтрымку ў пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што на пачатку пандэміі Беларусь першая накіравала ў Кітай самалёт з гуманітарнай дапамогай. "Калі кавід дакаціўся да Беларусі, Пекін аддзячыў у мнагакратным памеры, перадаўшы ў Мінск некалькі дзясяткаў тон медыцынскага грузу. Беларускі народ з разуменнем і вялікай дабрынёй адрэагаваў на вашу дабрыню", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць Кітаю за аказанне тэхніка-эканамічнай дапамогі. "Нават у складаны перыяд пандэміі ўдалося прадоўжыць узвядзенне падораных нам Вялікім Кітаем спартыўных аб'ектаў міжнароднага класа. Ужо сёння яны становяцца не проста ўпрыгажэннем беларускай сталіцы, а сімваламі дружбы нашых краін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разам Беларусь і Кітай здольны на многае. За 17 гадоў у Беларусі з дапамогай Кітая рэалізаваны 27 стратэгічных прамысловых праектаў больш як на $5 млрд.

"Як сказаў Старшыня Сі Цзіньпін, мы разам глядзім у будучыню, а не на бягучыя складанасці, рашэнняў заўсёды больш, чым праблем. Мудра. Сустракаючыся ў ліпені ў Астане, мы дамовіліся, што ў час вашага візіту ў Беларусь на ўзроўні ўрадаў зможам абмеркаваць усе канкрэтныя пытанні супрацоўніцтва і знайсці рашэнні. Я вельмі ўдзячны, што і Сі Цзіньпін, і вы ўдзяляеце вельмі шмат часу нашаму супрацоўніцтву. Сведчаннем таго з'яўляецца ваш візіт у Беларусь. Вы павінны помніць, што беларусы - наогул народ вельмі ўдзячны, і ніколі ні перад кім (ён. - Заўвага БЕЛТА) не быў у даўгу. За ўсё, што вы зрабілі для Беларусі, мы ўдзячны вам, і ў даўгу не застанёмся. Я і нашы міністры настроены на работу менавіта ў гэтым духу", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі