19 кастрычніка, Валожын /Кар. БЕЛТА/. Мінская вобласць - гэта практычна Беларусь у мініяцюры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 кастрычніка на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Па шматгадовай традыцыі, закладзенай на заранку незалежнай Беларусі, мы сабраліся разам, каб перш за ўсё пакланіцца вяскоўцам за працу і ўручыць заслужаныя ўзнагароды нашым героям. Міншчына - рэгіён незвычайны. Гэта геаграфічны цэнтр краіны. Яе землі знаходзяцца ва ўсіх прыродных фізіка-геаграфічных зонах рэспублікі, уключаючы Палессе і Паазер'е", - прывёў некалькі фактаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што Мінская вобласць - гэта практычна Беларусь у мініяцюры. І з пункту гледжання земляробства тут на практыцы ведаюць патэнцыял урадлівасці, плюсы і мінусы ўсіх глеб і палёў і ўмела гэтыя веды выкарыстоўваюць.
У Мінскай вобласці размешчаны возера Нарач і Нацыянальны парк "Нарачанскі", Бярэзінскі біясферны запаведнік, найвышэйшая кропка рэспублікі - гара Дзяржынская, а ў Салігорску - 20 працэнтаў сусветных запасаў калію. І гэта толькі невялікая частка прыродных рэсурсаў рэгіёна, заўважыў кіраўнік дзяржавы.-0-