1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан з'яўляецца для Беларусі важным, правераным часам сябрам, стратэгічным партнёрам і саюзнікам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 кастрычніка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Важным, правераным часам сябрам, стратэгічным партнёрам і саюзнікам для Беларусі Прэзідэнт назваў Казахстан. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяпер практычна няма такіх сфер, дзе ў дзвюх краін не было б агульных інтарэсаў. Аб высокай дынаміцы супрацоўніцтва, паводле слоў Прэзідэнта, сведчаць штогадовы мільярдны тавараабарот і паспяховыя праекты ў прамысловай кааперацыі.
Аляксандр Лукашэнка чарговы раз выказаў словы ўдзячнасці Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву за ўсямерную падтрымку, аказаную нашай краіне ў час казахстанскага старшынства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.-0-