Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2024, 19:59

Лукашэнка назваў адзінства галоўнай умовай развіцця нацыі

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы адзіныя ў імкненні жыць на роднай зямлі сваім розумам і працай, адзінства - галоўная ўмова развіцця нацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 85 гадоў таму менавіта з вызваленчага паходу Чырвонай Арміі пачалося адраджэнне страчанай унутранай цэласнасці Айчыны. "З таго часу беларускі народ перажыў нямала выпрабаванняў, ствараючы ўнікальную прастору для мары і для жыцця на скрыжаванні цывілізацый і пракладаючы дарогу да шчасця ў бесперапыннай барацьбе за волю, лепшую долю і родны парог, - сказаў Прэзідэнт. - Кожны з этапаў гэтага нялёгкага шляху беларусы дастойна пераадольвалі, абапіраючыся на любоў да міру і праўды, справядлівасць і патрыятызм, узаемную павагу і добрасуседства. Заўважце: мы абапіраліся не на захопніцтва, не на жорсткасць, не на перавагу ў адносінах да іншых краін і народаў".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў,  што менавіта адзінства беларусаў дазволіла нацыі выстаяць, пераадолеўшы мноства цяжкасцей. "Мы адзіныя ў імкненні жыць на роднай зямлі сваім розумам і працай. Адзінства для нас - галоўная ўмова развіцця нацыі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Таму нас не адолелі ні карычневая чума, ні ліхія 90-я, ні пандэміі, ні спробы каляровых мяцяжоў, ні грабежніцкія санкцыі і ваенныя пагрозы".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі