22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нават калі штучны інтэлект авалодае розумам людзей, чалавек усё роўна будзе ў цэнтры ўсяго. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў на сустрэчы ў фармаце "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам" са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што штучны інтэлект у свеце развіваюць ужо даўно. Далёка рушылі ў гэтым напрамку кітайцы. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на адной з сустрэч у Кітаі яму расказалі пра будучыню гэтых тэхналогій і прадэманстравалі іх магчымасці.
"Я ў іх пытаюся: слухайце, вы расказалі, што будзе, як будзе, а ці не заменіць гэты штучны інтэлект чалавека, не атрымаецца, што мы проста не патрэбны будзем у гэтым жыцці? Яны гавораць: не ведаем, магчыма. І гэта мяне вельмі моцна насцярожыла", - адзначыў Прэзідэнт.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, на перагаворах з замежнымі калегамі яму дапамагаюць прафесійныя перакладчыкі, тэхналогіямі штучнага інтэлекту для перакладу ён не карыстаецца. "Я вельмі паважаю таленавітых людзей, - дадаў ён. - Справа не ў штучным інтэлекце. Справа ў тым, што я цаню чалавека. Любы штучны інтэлект сёння - гэта спараджэнне чалавека. Гэта мы яго ствараем. І ўпэўнены, што, калі гэты штучны інтэлект, нейрасеткі авалодаюць нашым розумам на практыцы, усё роўна чалавек будзе ў цэнтры".
"Чалавек такая істота ад прыроды, што толькі ён сам сябе знішчыць. Ядзерная зброя і іншае - навошта гэта патрэбна? Навошта? Павінны жыць, спаборнічаць розумамі і гэтак далей, але жыць. Навошта гэта вайна? - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка. - Таму нам патрэбны людзі - разумныя, здольныя, таленавітыя".-0-