Аляксандр Лукашэнка
2 лістапада, Масты /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнасці ў Беларусі розныя, але мы адзіны беларускі народ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Мастах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Беларусі мы не дазволілі ўзвысіць прадстаўнікоў адной нацыянальнасці над іншымі. І вы ў Гродне гэта добра ведаеце, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тут жывуць нашы беларусы, нашы ўкраінцы, нашы рускія, нашы яўрэі, нашы палякі, нашы прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей, якіх у краіне паўтары сотні".
Нездарма, паводле слоў Прэзідэнта, менавіта ў шматнацыянальным Гродне праходзіць Фестываль нацыянальных культур, які стартаваў у 1996-м (ён равеснік "Дажынак"). І на сваім нацыянальным падворку кожны гаспадар прыме любога госця з гасціннасцю і гордасцю. "Прыемна глядзець на свята, якое вы праводзіце", - заявіў беларускі лідар.
"Мы ўсе розныя. Часам абсалютна розныя. Але мы - адзіны беларускі народ. Па праву зямлі, на якой разам жывём цяпер і на якой будуць жыць нашы дзеці. І для гэтага мы зробім усё", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-