Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2024, 12:44

Лукашэнка: насуперак знешняму націску, Беларусь і Расія ўпэўнена ідуць наперад

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насуперак знешняму націску, Беларусь і Расія ўпэўнена ідуць наперад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім відэазвароце да ўдзельнікаў XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння, насуперак знешняму націску, Беларусь і Расія ўпэўнена ідуць наперад, развіваюць саюзную інтэграцыю і ўмацоўваюць гуманітарныя сувязі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімвалізм таго, што гэта сустрэча праходзіць у дні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "У гэтыя дні мы ўспамінаем тых, хто аддаў жыццё за нашу родную Беларусь. Дзякуем савецкім воінам - нашым героям - за Перамогу і магчымасць развівацца і будаваць планы на будучыню. Адзін з галоўных урокаў, які мы вынеслі з той страшнай вайны, - брацкім народам трэба заўсёды быць разам, плячо ў плячо пераадольваць узнікаючыя выклікі, адстойваць дзяржаўнасць, свае традыцыі і каштоўнасці. Толькі разам мы можам гарантаваць бяспеку і дабрабыт нашых людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі