3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане даў інтэрв'ю міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву Казінфарм, паведамляе БЕЛТА.
"Напярэдадні саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане Аляксандр Лукашэнка раскажа пра патэнцыял ШАС, магчымасці, якія Рэспубліцы Беларусь дасць членства ў Арганізацыі, глабальную і харчовую бяспеку і супрацоўніцтва з Казахстанам", - паведамляе інфармагенцтва.
Інтэрв'ю выйдзе 3 ліпеня на сайце агенцтва Kazinform.
Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў ШАС з 2010 года. Спачатку краіна была партнёрам па дыялогу, а потым атрымала статус наглядальніка. Далучэнне да Арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена чакаецца ў рамках саміту ШАС у Астане.-0-