Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2025, 17:25

Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства памілаваў 25 чалавек

Фота з архіва
Фота з архіва
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 25 чалавек, асуджаных у тым ліку за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сярод памілаваных 12 жанчын і 13 мужчын; 19 чалавек ва ўзросце да 40 гадоў. У многіх з іх ёсць дзеці, а адна асуджаная з'яўляецца шматдзетнай маці. Адзін з памілаваных учыніў злачынства ў непаўналетнім узросце.

Усе яны прызналі віну і раскаяліся ва ўчыненым, узялі абавязацельства весці законапаслухмяны лад жыцця.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі