Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2024, 20:27

Лукашэнка: нападзенне на Беларусь - гэта трэцяя сусветная вайна

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на патрыятычным форуме ў Мінску папярэдзіў, што нападзенне на Беларусь стане пачаткам трэцяй сусветнай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што вялікія войны і канфлікты заўсёды праходзілі па тэрыторыі Беларусі. "Мы ўсё гэта праходзілі. Таму што мы жывём у эпіцэнтры на скрыжаванні ўсіх шляхоў", - заўважыў ён.

Так было і ў час вайны з арміяй Напалеона, у гады першай і другой сусветных войнаў.

"Гісторыя паўтараецца. Але я хачу проста ў сувязі з гэтым папярэдзіць нашых праціўнікаў, нашых сапернікаў. І тых, хто не разумее яшчэ. Не трэба гэта рабіць! Гэта не пойдзе на карысць не толькі рэгіёну Еўропы, але і ўсёй планеце. Нападзенне на Беларусь, запомніце гэта, - гэта трэцяя сусветная вайна, - падкрэсліў беларускі лідар. - Таму ні ў якім разе ні ўкраінцам, ні расіянам, яны гэта цудоўна разумеюць, ні амерыканцам, якія хочуць адседзецца за акіянам, гэтага рабіць нельга".

"Пытанні сур'ёзныя. Але гэта не значыць, што вы і тыя, хто за межамі гэтай залы, павінны напружвацца і перажываць. Мы зробім усё, каб на нашай зямлі больш не было вайны - ні пры нашым пакаленні, ні пры вашым пакаленні, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы, старэйшае пакаленне, поўныя жадання перадаць вам мірную прыгожую дастойную зямлю, дзе вы можаце жыць самі і гадаваць дзяцей".

Заяву беларускага лідара зала сустрэла апладысментамі.

"Я вам клянуся, што ў нас ёсць, чым адказаць, у нас ёсць (усё неабходнае. - Заўвага БЕЛТА) зрабіць так, каб яны задумаліся перш, чым рухацца ў нашым напрамку", - заявіў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі