2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна нямала зрабіць, каб спыніць страшныя працэсы вакол Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на мерапрыемстве "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам" са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы пра абстаноўку вакол Беларусі, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу, што ў свеце ідзе вельмі жорсткая барацьба за лідарства і валоданне найноўшымі тэхналогіямі. Прэзідэнт перакананы, што ЗША не вытрымаюць гэту вайну, свет будзе развівацца па сваіх законах і ў выніку стане шматпалярным. "І яны разумеюць: калі з'явіцца шматпалярнасць - то ўсё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Гэта барацьба ідзе не толькі ў медыйнай прасторы або эканоміцы, але і на полі бою, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. "Падабраліся непасрэдна да нас. Вайна ва Украіне - гэта таксама наша праблема. І ніякая там ужо не вайна паміж Расіяй і Украінай. Там вайна паміж Расіяй і тымі дзяржавамі, якія Расіі дапамагаюць (хоць няшмат, але дапамагаюць), і натаўскімі дзяржавамі як мінімум. Таму нам трэба нямала зрабіць, каб гэтыя страшныя працэсы спыніць", - заявіў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што за невялікі прамежак часу - можа, гадоў пяць - неабходна дапамагчы моладзі ўзяць краіну ў свае рукі, каб яна змагла весці яе далей, ствараючы ўмовы для добрага жыцця наступных пакаленняў.-0-