Аляксандр Лукашэнка
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі як ніколі раней ёсць чым адказаць на знешнюю агрэсію. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ўжо гаварыў: беларускую міралюбнасць не трэба разумець і прымаць за слабасць. Калі я гавару аб гэтым, вы не падумайце, што я згушчаю фарбы або гэта блеф. Не. Як ніколі раней нам ёсць чым адказаць. Таму ў гэтым плане будзьце спакойныя, жывіце спакойна, рабіце сваю справу, гадуйце дзяцей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы свята шануем памяць пра ўсіх, хто самааддана адстойваў права беларусаў "людзьмі звацца" і заплаціў за гэта цаной свайго жыцця і маладосці. І нікому не дазволім замахнуцца на святую зямлю продкаў, на незалежнасць і суверэнітэт нашай Радзімы. Мы паслядоўна будзем адстойваць нашы спрадвечныя каштоўнасці і праўду, як гэта рабілі бацькі, дзяды і прадзеды. А калі нехта, можа, з вас, за межамі гэтай залы сумняваецца ў тым, што мы не аддадзім на ганьбаванне Беларусь, мы вас будзем пераконваць. Моцна пераконваць. Каб вы зразумелі, што іншай зямлі ў вас няма, не будзе ніколі", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-