25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.
Плануюцца перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у розных фарматах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, актывізацыю саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня.-0-