Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 студзеня 2021, 15:15

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Свой лёс ён звязаў з выяўленчым мастацтвам, аддаўшы ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне. Творчасць майстра - неацэнны ўклад у гісторыю нацыянальнай культуры, духоўную скарбніцу Беларусі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Леанід Шчамялёў выхаваў некалькі пакаленняў таленавітай моладзі і стаў прыкладам самаадданага служэння мастацтву і сваёй краіне.

Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прэміі Саюзнай дзяржавы Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску. У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1968-1974 гадах - у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве.

Жывапісец стаіць у шэрагу тых мастакоў, творы якіх займаюць значнае месца ў выяўленчым мастацтве Беларусі. Майстар праслаўляў Беларусь, ствараючы ўзнёслыя, паэтычныя вобразы роднай зямлі і яе жыхароў. Вядучыя тэмы яго палотнаў - подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чалавек-працаўнік, хараство роднай зямлі.

Леанід Шчамялёў - удзельнік мастацкіх выстаў з 1958 года. Яго карціны экспанавалі ў Канадзе, ЗША, Францыі, Італіі, Ізраілі, Фінляндыі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі, іх набывалі вядомыя галерэі і музеі. Творы Леаніда Шчамялёва знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, ва ўсіх абласных краязнаўчых музеях Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі