Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2025, 17:42

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта Нігерыі Мухамада Бухары

Фота з архіва АР
Фота з архіва АР
14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Нігерыі Болу Цінубу ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта гэтай краіны Мухамада Бухары. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб смерці гэтага выдатнага дзяржаўнага дзеяча. "Упэўнены, што яго будуць памятаць як мудрага палітыка і поўнасцю адданага нігерыйскаму народу кіраўніка, які імкнуўся да забеспячэння эканамічнага суверэнітэту краіны і павышэння дабрабыту людзей, умацавання міру і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў глыбокія спачуванні ўсім грамадзянам Нігерыі, адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім Мухамада Бухары ў сувязі з гэтай цяжкай стратай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі