Фота з архіва
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілве ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку крушэння пасажырскага самалёта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"У Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб жахлівым крушэнні пасажырскага самалёта ў горадзе Віньеда ў штаце Сан-Паўлу і шматлікіх чалавечых ахвярах, - гаворыцца ў спачуванні. - У гэты трагічны час уся краіна суперажывае трагедыі, якая напаткала бразільскі народ".
Кіраўнік дзяржавы ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста выказаў сем'ям і блізкім загінулых шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі.-0-