Фота з архіва
9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэм'ер-міністру Ісламскай Рэспублікі Пакістан Шахбазу Шарыфу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку тэракта ў горадзе Квета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Беларусі з глыбокім болем даведаліся пра злачынны тэрарыстычны акт на чыгуначным вакзале горада Квета, у выніку якога загінулі дзясяткі нявінных людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці, - гаворыцца ў спачуванні. - У гэты цяжкі час выпрабаванняў жадаем дружалюбнаму народу Пакістана стойкасці і мужнасці".
Ад імя беларускага народа Прэзідэнт выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-