6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля адкрыцця і наведвання басейна міжнароднага стандарту ў Мінску нагадаў старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміру Кухараву ў цэлым пра задачу па архітэктурным развіцці сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У цябе даўжок. Ты мне абяцаў падзяліць Мінск на кавалкі, скажам так, і архітэктары павінны сказаць, як яго дашліфаваць. Тут нешта пабудавалі, да розуму давялі цэлы мікрараён. Нам трэба паглядзець асноўныя месцы, асабліва ў цэнтры. Я заўсёды трымаў гэтыя плошчы, але, не перагружаючы іх, трэба паглядзець, што там дабавіць. Але гэта павінны архітэктары сказаць", - заявіў беларускі лідар.
"Мы не толькі ў цэнтры. Мы працуем і на ўскраінах", - адзначыў старшыня Мінгарвыканкама.
"Дык я ж і кажу: на кавалкі падзяліць. Нават не на раёны, а яшчэ драбней. І паглядзець", - канкрэтызаваў кіраўнік дзяржавы.
"Мікрараёнамі працуем", - пагадзіўся Уладзімір Кухараў.
"Тут мы зыходзілі з практыкі, да розуму давялі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра тэрыторыю каля басейна. Разам з тым ён звярнуў увагу на азеляненне адкосаў, у прыватнасці ўздоўж чыгункі, каля развязак. Гаворка пра высадку кустоў. Старшыня запэўніў, што работы ў гэтым плане вядуцца і многае ўжо зроблена.-0-