Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 ліпеня 2025, 14:42

Лукашэнка нагадаў ЕС аб вытоках міграцыйнага крызісу: з "пятлёй на шыі" я вас абараняць не буду
 

Фота з архіва
Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да любых перагавораў па міграцыйнай тэматыцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў аб фактах парушэння правоў чалавека, калі заходнія суседзі падкідваюць праз граніцу ў Беларусь трупы тых, каго на Захадзе ж пазвалі ў свой "райскі сад".

"Яны іх туды пазвалі. Мы аб гэтым не адзін раз гаварылі. Мы з імі (заходнімі партнёрамі. - Заўвага БЕЛТА) дамовіліся шмат аб чым у свой час. І ва ўрон па некаторых напрамках пачалі рэалізоўваць гэту міграцыйную палітыку. Мы фактычна сваёй палітыкай па міграцыі абаранялі іх ад гэтых набегаў, канцэнтруючы ў сябе гэтых мігрантаў. А потым, дамовіўшыся з Расіяй, дагаворы аб рэадмісіі заключылі, адпраўлялі іх туды, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Яны (Еўрасаюз. - Заўвага БЕЛТА) увялі супраць нас абсалютна неабгрунтаваныя незаконныя санкцыі. І я сумленна сказаў: з "пятлёй на шыі" я вас абараняць больш не буду. Тым больш вы разарвалі ўсе адносіны з намі па міграцыйнай палітыцы".

"Мы, тым не менш, адкрыты да любых перагавораў і размоў, у тым ліку і па міграцыйнай палітыцы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі