Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2024, 12:49

Лукашэнка нагадаў адказным за АПК пра іх клятву завяршыць палявыя работы да 7 лістапада

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы 29 кастрычніка даклад аб эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу, нагадаў адказным за гэту сферу чыноўнікам пра іх клятву завяршыць палявыя работы да 7 лістапада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па абазначанай тэматыцы кіраўніку дзяржавы дакладваў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч. "Толькі не трэба нас засыпаць лічбамі, - адразу папярэдзіў дакладчыка Прэзідэнт. - А то ты зараз табліцу адкрыеш і будзеш гераізм свой паказваць. Давай асноўнае".
"Да 7 лістапада - вы кляліся, клятву давалі - палявыя работы скончацца (зябіць яшчэ будзеце), - нагадаў Прэзідэнт. - Раскажы, як вы скончылі?" Аляксандр Лукашэнка спытаў як увогуле аб завяршэнні ўборачнай кампаніі, так і аб выніках па асобных відах культур. "Колькі буракоў на палях? Бульба, магчыма, недзе засталася, капуста? Яблыкі, грушы, можа, недзе яшчэ на дрэвах? Кукурузу ці ўсю ты сабраў на зерне?" - абазначыў кола пытанняў Прэзідэнт. Ён таксама пацікавіўся, як ідзе восеньская апрацоўка глебы пад веснавую сяўбу і як прайшла пасяўная кампанія па сяўбе азімых культур.

Анатоль Ліневіч, гаворачы аб завяршэнні ўборачнай кампаніі, праінфармаваў, што на гэтым этапе ўбрана 98 працэнтаў усёй кукурузы. Ён растлумачыў, што работы па ўборцы кукурузы на зерне яшчэ прадаўжаюцца (раней ставілася задача завяршыць гэты від дзейнасці да 10 лістапада), таксама трэба яшчэ ўбраць частку пасеваў кукурузы на сілас. Цяпер, паводле слоў міністра, "дапрацоўваюцца апошнія гектары".
Прэзідэнт Беларусі звярнуў асаблівую ўвагу адказных асоб на якасць прадукцыі, якая нарыхтоўваецца. "Я езджу на "Дажынкі" па ўсёй краіне. Паглядзець, падзякаваць людзям - гэта адно. А другое - я ж гляджу, як Аляксандр Генрыхавіч (Турчын, старшыня Мінаблвыканкама. - Заўвага БЕЛТА) выконвае мае даручэнні, як арэ, культура земляробства як у яго. Я ж убачу, што вы там кладзяце ў траншэі", - папярэдзіў аб кантролі са свайго боку кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу кіраўнік Мінсельгасхарча запэўніў, што ўборка кукурузы як на сілас, так і на зерне завершыцца ў бліжэйшы час. Улічваючы тэмпы такіх работ, за 6-7 пагодлівых дзён ураджай плануецца сабраць, і гэта адбудзецца ў больш раннія тэрміны, чым у мінулым годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі