4 ліпеня, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы ў фармаце "ШАС плюс" у Астане нагадаў аб ініцыятыве прыняць Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Гэта адзін з прапанаваных кіраўніком дзяржавы крокаў у напрамку стварэння Вялікай Еўразіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам трэба выпрацаваць канцэпцыю, назва і праект якой ужо ёсць, - "Еўразійская хартыя разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі". Яе ідэя ўзнікла па выніках міжнароднай канферэнцыі, праведзенай у кастрычніку мінулага года ў Мінску", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цяпер гэта канферэнцыя ў Мінску ўжо стала штогадовым мерапрыемствам па рэгіянальнай бяспецы. "Больш таго, мы разглядаем яго як своеасаблівую еўразійскую альтэрнатыву трансатлантычнай Мюнхенскай канферэнцыі, - адзначыў Прэзідэнт. - Запрашэнні кіраўніцтву вашых МЗС на мінскую канферэнцыю, якая пройдзе гэтай восенню, ужо накіраваны. Вельмі хацеў бы, каб прадстаўнікі вашых краін удзельнічалі ў абмеркаванні хартыі. Лічым, што яна павінна быць прынята на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў".
Карыстаючыся выпадкам, Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну за нядаўна выказаныя словы падтрымкі гэтай ініцыятывы.-0-