9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць больш актыўнай ролі старшынь райвыканкамаў у развіцці даручаных ім рэгіёнаў. У гэтым плане неабходна ў тым ліку паглядзець на дзеючую нарматыўную прававую базу, заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тут на тэрыторыі раёна старшыня райвыканкама - прэзідэнт. Я гэта даўно сказаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
На нарадзе абмеркавалі, якія рэальныя паўнамоцтвы ёсць у старшынь райвыканкамаў, наколькі яны могуць распараджацца фінансавымі сродкамі і фарміраваць раённы бюджэт. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў адпаведных пытаннях не варта адмаўляцца і ад савецкага вопыту, а наадварот, трэба яго вывучаць на прадмет магчымага выкарыстання ў сучасных умовах.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў важнасць выканальніцкай дысцыпліны па ўсёй вертыкалі ўлады.
Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да гэтай тэмы яшчэ да пачатку нарады, адзначыўшы, што ў краіне фактычна няма нарматыўнага прававога акта аб старшынях райвыканкамаў, дзе дакладна для ўсіх выкладаліся б адпаведныя пытанні. "А гэта трэба, каб адкрылі кніжку і пачыталі: вось мае (старшыні выканкама. - Заўвага БЕЛТА) паўнамоцтвы, функцыі", - адзначыў Прэзідэнт.
Ён растлумачыў, што тады для ўсіх было б зразумела, што і ад каго могуць патрабаваць старшыні выканкамаў, не было б спрэчак наконт ведамаснай падпарадкаванасці і меж кампетэнцыі.
У час нарады Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуўся да тэмы заканадаўчага ўрэгулявання паўнамоцтваў старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў. Іх, паводле слоў Прэзідэнта, трэба актуалізаваць з тым, каб пашырыць правы і паўнамоцтвы кіраўнікоў на месцах.
"Вельмі важна для старшыні райвыканкама, каб ён быў прэзідэнтам на гэтай тэрыторыі. І міліцыя, і пракурор, і банкі, і іншыя павінны не падпарадкоўвацца яму (у іх адпаведныя ёсць паўнамоцтвы), яны каб у адной каляіне ішлі, дзе наперадзе - прадстаўнік Прэзідэнта, ён жа старшыня райвыканкама", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік раёна павінен мець магчымасць задзейнічаць усе структуры на тэрыторыі свайго рэгіёна. "Калі што, звярнуцца да губернатара, які яму акажа падтрымку па іншых напрамках", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Неабходна, паводле слоў Прэзідэнта, на заканадаўчым узроўні адрэгуляваць узаемаадносіны мясцовай улады з кіраўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў рэспубліканскай уласнасці, якія размяшчаюцца на тэрыторыі раёнаў. "Яшчэ раз паўтараю: трэба дакладна прадугледзець гэта", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
У сферу адказнасці кіраўнікоў раёнаў плануецца ўключыць усю работу з кадрамі і, як выказаўся Прэзідэнт, з правамі чалавека. Але не так, як іх нам навязваюць, а ў нармальным разуменні, у тым ліку ў частцы забеспячэння правоў чалавека на дастойную працу і заработную плату. "Кадравыя пытанні, іншыя і што датычыцца правоў чалавека (я так абагульняю) сапраўдных - работа, зарплата і іншае - гэта павінна быць у старшыні райвыканкама. Ён павінен усімі працэсамі кіраваць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ адно пытанне, якое будзе замацавана за кіраўнікамі абласцей і раёнаў, - гэта вызначэнне падшэфных гаспадарак і прадпрыемстваў. Напрыклад, у Шклове ёсць папяровая фабрыка "Спартак", ільнозавод, арганізацыі райаграсэрвісу і іншыя. Яны цалкам могуць узяць шэфства над сельгаспрадпрыемствамі, але не ў плане нейкай матэрыяльнай або фінансавай дапамогі, а прадастаўлення дадатковых рабочых рук пры неабходнасці. "Людзі ў іх ёсць. Яны могуць паехаць і дапамагчы. Таму майце на ўвазе, гэта шэфская работа, гэта замацаванне - старшыні райвыканкама і аблвыканкама павінны вырашаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-