23 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам на палях саміту БРІКС у Казані пахваліў яго за непахісную мужнасць і стойкасць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прыемна сустракацца з сябрамі! - цёпла прывітаў кіраўнік беларускай дзяржавы венесуэльскага лідара. - Радуемся за цябе пастаянна, (рады. - Заўвага БЕЛТА) тваёй мужнасці непахіснай. Вельмі ўдзячны за гэту мужнасць, за стойкасць. Гэта нам надае сілы і ўпэўненасць".
"Гэтыя сілы - яны ўзаемныя, - сказаў у адказ Нікалас Мадура. - Мы вядзём напружаную барацьбу, але гэта барацьба вядзе да перамогі. Мы цяпер адкрываем новыя гарызонты, XXI стагоддзя, і для Расіі, і для Венесуэлы. Цяпер у нас вельмі значныя планы, якія мы хочам рэалізаваць, каб дасягнуць будучыні".
Пры гэтым ён падкрэсліў вялікую ролю Уга Чавеса (папярэдняга Прэзідэнта Венесуэлы, ва ўрадзе якога Нікалас Мадура працаваў у тым ліку міністрам замежных спраў) у развіцці Венесуэлы і нарошчванні ўзаемадзеяння з Беларуссю. "Я памятаю аб тых вельмі цёплых, дружалюбных адносінах, якія былі ў вас з Прэзідэнтам Чавесам, - звярнуўся Прэзідэнт Венесуэлы да беларускага лідара. - Цяпер наш венесуэльскі народ мае гэтыя цёплыя пачуцці ў адносінах да Беларусі".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вельмі рады магчымасці асабіста сустрэцца з Нікаласам Мадурам. "Ты сказаў пра перамогу, пра будучую перамогу. Калі ў глабальным плане мець гэта на ўвазе, то так. Што датычыцца тваёй перамогі, то ты ўжо не аднойчы перамог там, і мы гэтаму рады", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі таксама аддаў належнае велізарнай ролі Уга Чавеса ў станаўленні Венесуэлы і фарміраванні двухбаковых адносін з Беларуссю. "Якія б мы з табой ні вялі перагаворы сёння, заўтра і ў будучым, з намі заўсёды будзе Уга. Нашы пачуцці да гэтага чалавека аднолькавыя", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён таксама нагадаў, што цяперашні венесуэльскі лідар Нікалас Мадура раней прысутнічаў на перагаворах Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса ў якасці кіраўніка МЗС і заўсёды яго пазіцыя была на карысць развіцця адносін дзвюх краін. "Ніколі не была на шкоду Беларусі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. "Я дагэтуль памятаю, калі мы з Чавесам вялі перагаворы, ён заўсёды пытаўся: "Нікалас, так будзем рабіць або інакш з Беларуссю? Якія будуць адносіны?" І заўсёды тваё меркаванне было ў аснове тых адносін, якія тады складваліся і існуюць цяпер", - сказаў Прэзідэнт.
"Таму Нікалас Мадура, Прэзідэнт Венесуэлы цяперашні, яго палітыка - гэта як Чавес і яго палітыка тады. Я наогул уражаны тым, наколькі ты сам і твае прыхільнікі, якія цябе падтрымліваюць, адданыя Чавесу і той палітыцы, якую ён ажыццяўляў. Вы проста малайцы. Вы ні на ёту не адступілі ад той палітыкі. Гэта заслугоўвае найвялікшай павагі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-