22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другая сусветная вайна - гэта агульны боль для Беларусі і Кітая. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Цянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Апошні раз вы наведвалі Беларусь у 2015 годзе, калі былі губернатарам. Тады ў Беларусі шырока святкавалі 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Знакавай датай для нас адзначаны і гэты, 2024 год. Ён праходзіць пад сцягам 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Знамянальна, што за мір і свабоду на беларускай зямлі ў партызанскіх атрадах, Віцебскім падполлі змагаліся і вашы суайчыннікі - кітайцы. Мы гэтых герояў помнім", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што СССР страціў каля 30 млн чалавек, а Кітай у барацьбе з японскімі мілітарыстамі - больш за 35 млн. "Таму Другая сусветная - наш агульны боль. І перамога ў ёй наша агульная", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-