Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2024, 14:28

Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР прадэманстраваў свой мабільны тэлефон закрытай сувязі
 

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю ў фармаце "Адкрыты мікрафон" у БДУІР прадэманстраваў свой мабільны тэлефон закрытай сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час мерапрыемства, каменціруючы планы па вытворчасці ў Беларусі ўласнага мабільнага тэлефона, кіраўнік дзяржавы па просьбе студэнтаў прадэманстраваў той мабільны тэлефон, якім карыстаецца ён сам. І нават зрабіў званок, каб паказаць, як працуе гэта ўстройства.

Паводле яго слоў, у гэтым тэлефоне выкарыстоўваецца распрацоўка КДБ, якая не дазваляе праслухаць размову - мова кадзіруецца, а ў эфіры пры спробе перахоплівання размовы чуваць гукі, падобныя да булькання, дэшыфруецца яна толькі пры атрыманні сігналу на другім такім жа апараце. З прычыны гэтых асаблівасцей устройства даволі масіўнае, але ідзе работа над тым, каб зрабіць яго больш кампактным. Прэзідэнт растлумачыў, што тэлэфон не знаходзіцца непасрэдна пры ім, ён у ад'ютанта.
Размаўляць па закрытай сувязі з Прэзідэнтам могуць каля 70 чалавек. Трапіць у гэты пералік можна толькі з асабістай санкцыі кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускую распрацоўку ўжо набылі некаторыя краіны. А зрабіць яе ўдалося дзякуючы моцнай крыптаграфічнай школе КДБ, якую ў Беларусі з часоў Савецкага Саюза захавалі, не разбурылі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі