Фота з архіва
23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся сінхранізаваць адносіны, і неабходна дакладна прытрымлівацца гэтых дамоўленасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця ў Беларусі машынабудавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гаворачы пра нашы аўтамабілі і гэтак далей, мы дамовіліся з Расіяй сінхранізаваць нашы адносіны. Я вас папрасіў бы, каб мы дакладна прытрымліваліся нашых дамоўленасцей з Расійскай Федэрацыяй. Трэба разумець, што ў Расіі таксама час няпросты, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Утылізацыйны збор - мы таксама дамовіліся. Як гэта рэалізуецца на сённяшні дзень і ці ёсць якія-небудзь праблемы ў нас з Расійскай Федэрацыяй? Гэта вельмі актуальна ў сувязі з тым, што літаральна праз пару дзён мы сустрэнемся з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным. І калі трэба будзе абмеркаваць на нашым узроўні якія-небудзь пытанні, мы іх абмяркуем".-0-