Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2024, 14:53

Лукашэнка на "Дажынках" заклікаў людзей дапамагчы ў барацьбе з гультаямі і абазначыў падыходы па жыллі

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на свяце "Дажынкі" ў Мікашэвічах заклікаў людзей дапамагчы ў барацьбе з гультаямі і абазначыў падыходы па жыллі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час вельмі няпросты. Я звяртаюся да вас з адной вельмі вялікай просьбай, вялікай задачай, якую мы павінны вырашыць усе разам. Мы ўсе працаўнікі тут, тут не трэба нікога агітаваць. Але давайце сумленна прызнаем: усе такія ў Беларусі? Не. Тысячы і тысячы лодарнічаюць. Вядома, я зраблю са свайго боку ўсё для таго, каб іх прыцягнуць да высакароднай працы, не толькі сялянскай. Але вы павінны мне ў гэтым дапамагчы. Мы ж працаўнікі. Беларусы заўсёды былі працаўнікамі. І нядобра, калі мільёны людзей працуюць, а недзе тысячы сланяюцца без справы. Нам трэба вырашыць гэту праблему", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён запэўніў, што дзяржава і ў далейшым будзе падтрымліваць людзей працы. Так, праграма жыллёвага будаўніцтва пераарыентуецца на патрэбы вытворчасці. "Там, дзе будзем ствараць вытворчыя магутнасці, у сельскай гаспадарцы, мы перш за ўсё будзем будаваць дамы, сацыяльныя аб'екты і жыллё", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба ўсім беларусам даць месца для жылля. "Мы гэта зробім. З вашай дапамогай", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў працаўнікам здароўя для іх і, асабліва важна, дзяцей, заклікаўшы трымацца сваіх каранёў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі