Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2024, 13:55

Лукашэнка: мы ўкладваем і будзем укладваць сродкі ў сферу адукацыі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава ўкладвала і будзе ўкладваць сродкі ў сферу адукацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сфера адукацыі - гэта дзяржаваўтваральная галіна. Так, яна патрабуе сур'ёзных укладанняў. І мы ўкладваем і будзем укладваць у яе сродкі. Калі сёння не будзе адукаванай, выхаванай у сваёй краіне моладзі, заўтра не будзе і краіны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, за апошнія тры гады на развіццё сістэмы адукацыі было накіравана амаль Br30 млрд. Пабудаваны і капітальна адрамантаваны 73 установы адукацыі, яшчэ дзевяць узвядуць да канца года.

"Як мне дакладваюць, ахоп дашкольнай адукацыяй у нас практычна стапрацэнтны. Там, дзе няма школы або дзіцячага сада, арганізаваны падвоз. У гэтых мэтах значна абноўлены аўтапарк. Толькі з 2022 года ў школы пастаўлена каля 700 аўтобусаў. Але ёсць асобныя нараканні з боку бацькоў. Таму даручаю мясцовым органам улады сумесна з Мінадукацыі яшчэ раз вярнуцца да пытання падвозу дзяцей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Разбярыцеся ў рэшце рэшт, пакуль мне не давялося з гэтым разбірацца".

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што шмат зроблена для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. "Нават нягледзячы на санкцыі. Сёння літаральна ўсе школы ў краіне маюць тэхнічныя магчымасці для доступу да любых інфармацыйных адукацыйных рэсурсаў. Я ўжо не гавару пра ВНУ і каледжы. Практыка выкарыстання дыстанцыйных форм навучання будзе пашырацца настолькі, наколькі гэта патрэбна, і пад кантролем дзяржавы. Нашым з вамі кантролем", - адзначыў ён.

Яшчэ адзін паказчык высокай якасці беларускай адукацыі - вынікі школьнікаў на міжнародных алімпіядах. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што толькі за апошнія тры гады яны заваявалі больш за 200 медалёў. "Асабліва радуюць перамогі па дакладных дысцыплінах, якія з'яўляюцца базавымі пры падрыхтоўцы кадраў для навукаёмістых і высокатэхналагічных галін эканомікі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэстыж беларускіх ВНУ пацвярджаецца штогадовым ростам колькасці замежных студэнтаў. Сёння гэта звыш 30 тыс. чалавек больш як са 100 краін свету. І попыт на атрыманне адукацыі ў Беларусі іншаземцамі пастаянна павялічваецца, заявіў Прэзідэнт.

"Часткова санкцыйная палітыка прымусіла нас скарэкціраваць планы развіцця галіны. Але мы хутка сарыентаваліся, захавалі дадатную дынаміку і знайшлі новыя кропкі росту, сталі больш актыўна працаваць з Расіяй, Кітаем, краінамі Глабальнага Поўдня", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі