17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь была і застаецца прыхільніцай міру. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь была і застаецца прыхільніцай міру. Нашы маштабныя мірныя ініцыятывы гучаць з трыбуны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, на пляцоўках міжнародных форумаў. Мы прапануем да абмеркавання Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Гэта шматпалярнасць, ведаеце, каму не патрэбна. Але гэтага ўжо не пазбегнуць. Гэта шматпалярнасць не проста стукаецца ў дзверы, яна прыйшла ўжо да нас. Мы абавязкова знойдзем выйсце з глабальнага крызісу бяспекі, паколькі з намі бліжэйшыя нашы саюзнікі - многія-многія краіны нашай планеты", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ізаляваць Беларусь не атрымалася і не атрымаецца. "Нас усё часцей чуюць і падтрымліваюць у свеце. Я абсалютна перакананы, упэўнены, у хуткім часе і ў заходніх эліт настане разуменне, што адзіны шлях - дагаворвацца. Гэтага хочуць нашы народы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы, беларусы, народ мірны, працавіты. Мы не хочам вайны. Верым, настане дзень, калі ў суседніх дзяржавах запануе мір і кроўныя браты, блізкія і далёкія сябры будуць жыць у згодзе і дружбе. Беларусь гатова ўнесці свой уклад у пабудову гэтага міру і робіць для гэтага ўсё", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-