28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аснова ўсяго - у стварэнні, а не разбурэнні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у час цырымоніі ўзнагароджвання выпускнікоў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што заўсёды хвалюецца, калі сустракаецца з моладдзю. "Заўсёды думаю пра тое, як вы ўспрымаеце нашу палітыку. Ёсць розныя меркаванні, розныя разуменні жыцця, але мая мара ў тым, каб вы правільна ацанілі і правільна ўспрынялі тое, што цяпер адбываецца", - адзначыў беларускі лідар.
"Таму што аснова любога жыцця - не ў разбурэнні, а ў стварэнні. А стварэнне - гэта выкарыстанне ўсяго таго вопыту і дасягненняў, якія выпрацавала чалавецтва да вас, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы гаварылі сёння шмат пра Беларусь, што многае зрабілі. Мы нешта зрабілі. Зусім няшмат - у параўнанні з тым, што было зроблена да нас".
"Але калі б мы не стаялі на плячах гігантаў, як гаварылі вялікія, калі б не выкарыстоўвалі тое, што да нас было створана, мы сёння і не сустракаліся б з вамі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму шануйце тое, што было створана да вас. Выкарыстоўвайце гэта. Выкарыстоўвайце як фундамент для будаўніцтва не толькі свайго асабістага жыцця, але і дзяржавы ў цэлым. Хоць лёс любой дзяржавы, жыццё любой дзяржавы - гэта жыццё асабіста кожнага з вас", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-