Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2025, 10:59

Лукашэнка: мірным перагаворам па Украіне няма альтэрнатывы, але гэта павінен быць адкрыты і паважлівы дыялог
 

Фота з архіва
Фота з архіва
15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мірным перагаворам па Украіне няма альтэрнатывы, але гэта павінен быць адкрыты і паважлівы дыялог, які дасць магчымасць знайсці кампраміс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю расійскаму часопісу "Разведчик", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мірным перагаворам па Украіне няма альтэрнатывы. Але гэта павінен быць адкрыты і паважлівы дыялог, які дасць магчымасць знайсці кампраміс з улікам інтарэсаў усіх бакоў канфлікту", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, цяпер застаецца верыць, што Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сапраўды хоча пакласці канец гэтаму канфлікту. "На Алясцы (у час перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА), што б там ні пісала еўрапейская і часткова амерыканская прэса, Трамп са сваёй роляй - а ён адыгрываў выключна ролю пасрэдніка, які хацеў даведацца з першых вуснаў пра пазіцыю Расіі як боку канфлікту, - я лічу, справіўся", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што непасрэдна перад перагаворамі на Алясцы адбылася іх тэлефонная размова з Прэзідэнтам ЗША - шчырая, добрая размова. "Гаварылі і пра Украіну. Я выклаў Трампу сваё бачанне, свой пункт гледжання. Ён яго выслухаў. Ну а наколькі наша размова была карысная перад сустрэчай на Алясцы - гэта ўжо ён лепш ведае", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі