Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лістапада 2024, 12:18

Лукашэнка: мір і спакой на беларускай зямлі трэба адстойваць і абараняць усімі сіламі

8 лістапада, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Мір і спакой на беларускай зямлі трэба адстойваць і абараняць усімі сіламі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Віцебшчына славіцца сваёй старажытнай гісторыяй, прыродным хараством і традыцыямі, якія вы шануеце і якія прымнажаеце. А яшчэ гэта легендарны партызанскі край, дзе беражліва захоўваецца памяць пра герояў, якія адстаялі свабоду і назалежнасць нашай Радзімы. Сёння гэта як ніколі важна. Гэтак жа, як мір і спакой на нашай зямлі, цану якім мы вельмі добра ведаем і якія трэба ўсімі сіламі адстойваць і абараняць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўжо зроблена нямала, зроблена нават тое, што часам здавалася немагчымым.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі