31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск павінен быць за сталом перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наш інтарэс - Мінск павінен быць за перагаворным сталом, калі гэта будзе датычыцца канфлікту ва Украіне (урэгулявання канфлікту ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА). Гэта пытанне гарантыі нашай бяспекі. Больш мы нічога не патрабуем у гэтым плане. Гатовы ў гэтым напрамку працаваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-