Фота з архіва
9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" з 80-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"МАЗ - завод-легенда. Заснаваны ў 40-я гады дваццатага стагоддзя, праслаўлены ў кінафільмах, ён быў і застаецца адным з самых маштабных і запатрабаваных праектаў спачатку ў савецкім, а цяпер і ў беларускім машынабудаванні, - адзначыў кіраўнік дзяржавы.- Штодзень з канвеера сыходзяць дзясяткі адзінак грузавой, пасажырскай, прычапной і камунальнай тэхнікі, якую купляюць больш як у 40 краінах свету. Вашы магутныя аўтамабілі ўдзельнічаюць у грандыёзных будоўлях, перамагаюць на самых складаных трасах ралі "Дакар" і "Шаўковы шлях". Прадпрыемства стала родным домам для шматлікіх працоўных дынастый, якія захоўваюць слаўныя традыцыі і перадаюць іх маладому пакаленню".
"Вашы працаздольнасць і адданасць сваёй справе дапамаглі заводу выстаяць у няпростыя часы, а крэатыўнасць, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій і рашэнняў даюць магчымасць упэўнена глядзець у будучыню", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым мэтанакіраванасць і прафесіяналізм вялікага дружнага калектыву будуць асновай для новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам Мінскага аўтамабільнага завода моцнага здароўя, працвітання і мірнага неба над галавой.-0-