Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 кастрычніка 2024, 13:27

Лукашэнка: маштабы голаду на планеце набліжаюцца да лічбаў пасляваенных гадоў

Фота pixabay
Фота pixabay
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабы голаду на планеце набліжаюцца да лічбаў пасляваенных гадоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У век высокіх тэхналогій на парадку дня па-ранейшаму востра стаіць пытанне няхваткі прадуктаў харчавання. Маштабы голаду на планеце ўжо набліжаюцца да лічбаў пасляваенных гадоў (галадае каля 750 мільёнаў чалавек, яшчэ амаль 3 мільярды не маюць паўнацэннага харчавання). Гэта як называць?" - адзначыў Прэзідэнт.

Пры гэтым краіны - экспарцёры прадуктаў харчавання, угнаенняў, сельгастэхнікі пазбаўляюцца па палітычных матывах права пастаўляць сваю прадукцыю туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу.

"А тыя, хто ўводзіць санкцыі, не саромеюцца наведваць бедныя краіны, каб папіярыцца на раздачы "гарачых піражкоў" галодным дзецям. З адказных палітыкаў ператварыліся ў хайпуючых блогераў", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі