31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштаб крызісу, які ахапіў планету, відавочны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Як правіла, гаворачы пра бяспеку, маюць на ўвазе гарантыі абароны ад замахаў на сваю тэрыторыю. Аднак усёабдымная бяспека па азначэнні павінна даваць гарантыі дзяржавам не толькі ў ваеннай сферы, але і ў палітычнай, эканамічнай, інфармацыйнай і іншых. Калі глядзець пад такім вуглом, становіцца відавочным маштаб крызісу, які ахапіў планету", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-