Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лістапада 2024, 14:14

Лукашэнка лічыць, што Віцебскай вобласці неабходна папрацаваць над сферай турызму

Фота з архіва
Фота з архіва
8 лістапада, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Турызм для Віцебскай вобласці, асабліва вясковы, - магутны фактар росту. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу ў час выступлення на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Турызм для Віцебшчыны, асабліва вясковы, - магутны фактар росту. Пакуль яго патэнцыял не раскрыты. Мала мець прыродныя багацці - неабходна сучасная, прывабная для гасцей інфраструктура. Трэба адкрыць свету Браслаўскія азёры, вярховае балота Ельня, лячэбныя гразі, мінеральныя воды, таксама і Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр і іншыя ўнікальныя помнікі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Тым больш вопыт ужо ёсць, заўважыў кіраўнік дзяржавы: грандыёзны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" даўно стаў сусветна вядомым.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі