Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 жніўня 2025, 17:21

Лукашэнка лічыць, што краінам ШАС патрэбна свая валюта для міжнародных разлікаў

 

Фота з архіва
Фота з архіва
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва трэба было б стварыць сваю валюту для міжнародных разлікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На адным з пасяджэнняў я папракнуў нашых калег, што мы вельмі павольна дзейнічаем. Можа, ужо даўно трэба было стварыць сваю валюту для міжнародных разлікаў. Можа, гэта будзе юань, можа, нейкая іншая агульная валюта. Але мы, пакуль нас не ўдараць добра па галаве, не можам рухацца. Я ў гэтым рэчышчы выступіў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, хоць такая заява магла і не знайсці падтрымкі яго міжнародных калег, але ён быў пачуты. Разам з тым, адзначыў кіраўнік дзяржавы, Шанхайская арганізацыя развіваецца грунтоўна і спакойна. "Можа, нам трэба навучыцца развівацца па-кітайску спакойна і ўпэўнена. Таму мы будзем у гэтых адносінах рухацца", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанне пра чаканні ад саміту ШАС у Цяньцзіне, беларускі лідар падкрэсліў, што тут няма "нейкай надзвычайшчыны". Ён чакае, што гэта будзе звычайнае абмеркаванне найбольш вострых пытанняў з замежнымі калегамі.

"Калі па адным пытанні я змагу дамовіцца (з замежнымі лідарамі. - Заўвага БЕЛТА), гэта ўжо вялікая справа для нас. Мы не глабальная краіна, мы не пакутуем на глабалізм. Нам дастаткова па-кітайску, пакрыху (рухацца наперад. - Заўвага БЕЛТА), і мы будзем мець добрае развіццё", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі