Фота Pixabay
23 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць Кітай асноўным стаўпом і апорай у БРІКС. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю кітайскаму тэлеканалу CGTN, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі ацэньваць у цэлым БРІКС і Кітай, я цяжка ўяўляю БРІКС без Кітая. Кітай - гэта моц. Адкрыта можна сказаць - гэта першая ўжо краіна ў свеце. Ну добра, другая пасля ЗША. Я лічу, што першая. Асабліва з тым прагрэсам, які сёння існуе ў Кітаі, - дакладна першая краіна. Гэта добра, калі Кітай у ШАС або БРІКС. Гэта адзін са стаўпоў, асноўная апора гэтай арганізацыі. Таму БРІКС павінна быць задаволена супрацоўніцтвам з Кітаем, што Кітай уваходзіць у гэту арганізацыю", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што БРІКС - гэта маладая арганізацыя, і ёй яшчэ развівацца і развівацца. "Усё толькі пачынаецца. Працэсы бурныя ў свеце, і добра, што існуе такая арганізацыя. Для перспектывы, для развіцця гэтай арганізацыі Кітай неацэнны", - упэўнены Прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў членства ў БРІКС Індыі, якая цяпер набірае абароты ў сваім развіцці. "Гэта ўвогуле гіганцкія лакаматывы. Дадайце сюды Расійскую Федэрацыю - сусветную кладоўку па рэсурсах", - дадаў беларускі лідар.-0-